Кікоінскі клас - агульнаадукацыйны клас, які навучаецца па спецыяльнай праграме. Акрамя вывучэння базавых прадметаў, дзве гадзіны на тыдзень навучэнцы 2-х шостых класаў пасля ўрокаў будуць займацца па міждысцыплінарных праграмах, пераважна прыродазнаўча-матэматычнага кірунку.
Заняткі з навучэнцамі будуць праводзіць педагогі ПГГ № 2, а таксама выкладчыкі ПДУ ім.Еўфрасінні Полацкай Пскоўскага дзяржуніверсітэта - у рэжыме анлайн.
Партнёрам праекта выступіў аддзел інавацыйнай і тэхнічнай творчасці Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Пры ўдалым праходжанні адукацыйнага эксперыменту вопыт палачан будзе выкарыстаны і ў іншых беларускіх школах.