Напярэдадні прафесійнага свята — Дня друку — мы вырашылі расказаць чытачам пра тое, які шлях праходзіць газета, перш чым яны возьмуць яе ў рукі, і чыя праца стаіць за друкаваным газетным радком.
10 мая з 16.00 да 19.00 у Полацкім райвыканкаме (г. Полацк, вул. Талстога, 6, каб. №106) правядзе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Ілля Валер'евіч Ікан.
У філіяле "Полацкводаканал" УП "Віцебскаблводаканал" прайшла сустрэча працоўнага калектыву з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Адзінцовай Святланай Уладзіміраўнай, з Івановым Андрэем Валер'евічам, намеснікам генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах УП "Віцебскаблводаканал".
Сотні палачан і гасцей горада спяшаліся сёння вечарам на плошчу Францыска Скарыны, дзе па традыцыі адкрыўся вясенне-летні сезон работы фантана. Пад гучныя апладысменты зажурчала вада і бруі ўзвіліся ўгору. Музыка, песні, танцы зноў нагадалі, што на вуліцы – май.
З 2 мая ў грамадзян з'явіцца магчымасць паведаміць аб дэфектах дарожнага пакрыцця па адзіным нумары тэлефона (017) 218-72-92.
Маштабна і відовішчна прайшла IX абласная патрыятычная акцыя "Прарыў Перамогі", прысвечаная 80-й гадавіне прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны, 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і 50-годдзю з дня адкрыцця мемарыяла на месцы крывавай бітвы.
Па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Беларусі праходзіць штогадовы аўтапрабег "Агонь памяці", прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.
У Полацкім райвыканкаме дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу Ганна Сярко, Уладзімір Свяцкі, Галіна Муравей і ўдзельніца форуму Ірына Дзёмінава сустрэліся з працоўнай моладдзю.