Дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу ад Полацкага раёна сустрэліся з моладдзю

02.05.2024

У Полацкім райвыканкаме дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу Ганна Сярко, Уладзімір Свяцкі, Галіна Муравей і ўдзельніца форуму Ірына Дзёмінава сустрэліся з працоўнай моладдзю.

Гутарка з сакратарамі пярвічак прадпрыемстваў і арганізацыі ГА "БРСМ" прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу.

Дэлегаты імкнуліся не толькі данесці да прысутных асноўныя пасылы Кіраўніка дзяржавы, якія прагучалі на народным вечы, расказаць аб стратэгічных задачах, якія стаяць перад УНС, але і перадаць атмасферу адзінства і згуртаванасці, якая панавала на форуме.

- Цяпер трэба будзе правесцo вялікую работу па ўвасабленні ў жыццё прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняў, галоўная мэта якіх — паспяховае развіццё краіны. Ніхто, акрамя нас не ведае, як нам жыць, гадаваць і выхоўваць дзяцей. Мы павінны захаваць мір у Беларусі, дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні,– падкрэсліла Ганна Сярко.

Размаўляючы з моладдзю, дэлегаты зрабілі акцэнт на тым, што цяпер Усебеларускі народны сход зацвярджае ўсе асноўныя праграмныя дакументы, якія вызначаюць эканамічнае развіццё, бяспеку краіны, іншыя стратэгічныя пытанні.

https://www.pvestnik.by