"Агонь памяці" прыбыў у Полацк

02.05.2024

Па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Беларусі праходзіць штогадовы аўтапрабег "Агонь памяці", прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатары – грамадскі рух "Агонь памяці" (Расійская Федэрацыя). Маршрут складзе больш за 2600 км і пройдзе па Маскоўскай, Калужскай, Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай, Брэсцкай, Пскоўскай, Наўгародскай, Цвярской абласцях. Удзельнікі наведаюць больш за 40 месцаў баявой славы, сустрэнуцца з ветэранамі вайны, жыхарамі населеных пунктаў.

Маршрут аўтапрабегу праходзіў і праз Полаччыну. Да яго далучыліся прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый. На Кургане неўміручасці адбылася сустрэча ўдзельнікаў аўтапрабегу з палачанамі і ўрачысты мітынг. Гасцей і землякоў вітаў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч. Ён адзначыў, што аўтапрабег "Агонь памяці" – гэта добры прыклад для падрастаючага пакалення як трэба памятаць подзвіг нашых бацькоў і дзядоў і любіць Радзіму. Удзельнік аўтапрабегу Сяргей Ігнацьеў выказаў падзяку органам улады, палачанам за прыём і ўдзел у аўтапрабегу. Падкрэсліў, што "мэта акцыі – пакінуць часцінку Вечнага агню, запаленага на Паклоннай гары ў Маскве, у вашых сэрцах, у вашых вачах. Хай яна паслужыць згуртаванню не толькі людзей, але і гарадоў і краін". Гэты агонь расіянамі перададзены ў дар кіраўніцтву Полацкага раёна. Ён будзе знаходзіцца ў Богаяўленскім кафедральным саборы па 9 мая і яго часцінкі будуць уручаны ветэранам вайны-палачанам.

Затым удзельнікі пабывалі ў в. Уладычына Азінскага сельсавета, дзе адбылася аблічбоўка пахавання ахвяр нацызму. Расіяне адправіліся далей па маршруце, а палачане, удзельнікі аўтапрабегу, – у аграгарадок Мацюшы. Тут у БШ ім. Купрыянава для іх была праведзена экскурсія ў гісторыка-краязнаўчым музеі.

https://www.pvestnik.by