Але не толькі адкрыццё фантана сабрала людзей на плошчы, усе разам святкавалі Свята працы. Яркія сцяжкі, кветкі, маляўнічыя банеры. Усе радаваліся святу. Важная падзея мерапрыемства –уручэнне статуэтак "Лідар якасці" лепшым першасным прафсаюзным арганізацыям раёна.
Ад усёй душы весялілася на свяце хлапчукі і дзяўчынкі. На гульнявых пляцоўках маленькія палачане танцавалі і гулялі, удзельнічалі ў віктарынах, майстар-класах, з задавальненнем фатаграфаваліся ў маляўніча аформленых фотазонах.
Больш фота ў альбоме.
Фота Надзеі КАЛУЖОНАК.