На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Прарыў" ва Ушацкім раёне сабралася больш за 5 тысяч чалавек – ганаровых гасцей, мясцовых жыхароў, дэлегацыі з усіх рэгіёнаў Віцебскай вобласці, а таксама Пскоўскай, Смаленскай абласцей і гарадоў-пабрацімаў Ушацкага раёна з Расійскай Федэрацыі.
Урачыстасці на мемарыяле пачаліся з тэатралізаванага пралогу "Каб памяталі...", які падрыхтаваў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр "Пілігрым" Полацкага гарадскога Палаца культуры, пры ўдзеле Полацкага кадэцкага вучылішча. Працягнулі чараду мерапрыемстваў урачысты мітынг, рэканструкцыя бою, якая перанесла гледачоў у часы Вялікай Айчыннай вайны. Затым больш за 500 чалавек, у іх ліку навучэнцы Полацкага кадэцкага вучылішча, народны ансамбль песні "Ферцінка" Багатырскага СДК, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні "Заманіха" Полацкага РЦК выканалі ў адзіным парыве песню "Дзень Перамогі".
У рамках патрыятычнай акцыі таксама працавалі тэматычныя пляцоўкі, якія раскрываюць вехі гісторыі вызвалення Беларусі і партызанскай славы. Ярка прадставілі рэгіён прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Полаччыны, камбіната хлебапрадуктаў, Полацкага пагранічнага атрада, а таксама актывісты Полацкага РК ГА "БРСМ".
Падрабязнасці ў наступным нумары "ПВ".
Больш фота ў альбоме.