100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі

06.05.2024

2024 год для гандлёвай галіны з'яўляецца юбілейным.

28 ліпеня органам гандлю Беларусі спаўняецца 100 гадоў з дня іх утварэння.

Гандлёвая галіна - гэта вельмі важны і неад'емны складнік эканомікі, адзін з ключавых элементаў яе развіцця, ад стану якой залежаць якасць жыцця і настрой грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Сёння ў сферы гандлю Полацкага рэгіёна працуе больш за 15 тысяч работнікаў, якія, дзякуючы сваёй прадпрымальнасці, арганізатарскім здольнасцям, прафесіяналізму спрыяюць вырашэнню важных сацыяльна-эканамічных задач: задавальненню патрэб насельніцтва ў таварах і паслугах, удасканаленню абслугоўвання пакупнікоў, развіццю спажывецкага рынку шляхам укаранення сучасных, эфектыўных метадаў і фарматаў гандлю, рэалізацыі сацыяльных праектаў, а таксама ўмацаванню прэстыжу прафесіі.

У Полацкім раёне сфарміравана развітая інфраструктура гандлю і грамадскага харчавання. Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляюць больш за 1200 рознічных гандлёвых аб'ектаў плошчай амаль 95 тыс.кв. м, 163 агульнадаступных аб'екта грамадскага харчавання амаль на 8 тыс. пасадачных месцаў, 6 гандлёвых цэнтраў, 4 рынкi.

У 1 квартале 2024 года праз усе каналы рэалізацыі насельніцтву раёна прададзена тавараў на суму каля 200 млн.рублёў, або 108,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2023 года. На долю арганізацый гандлю прыпадала 93,6% рознічнага тавараабароту, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб – 6,4%.