Транспартны падатак плануецца павысіць у Беларусі. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У Падатковы кодэкс Беларусі з 2025 года плануецца ўнесці новы артыкул "Асаблівасці вылічэння і выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб у дачыненні да даходаў, атрыманых па аперацыях з лічбавымі знакамі (токенамi)". Праект дакумента афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе:
З 4 кастрычніка цяпло пачне паступаць у кватэры, інтэрнаты, установы адукацыі, тэатры і агульнагарадскія лазні.
Каралева палёў сёлета парадавала добрым ураджаем. У сярэднім па Полацкім раёне аддача кукурузнага поля — 262 ц/га (у мінулым годзе была 215 ц/га).
Штогод 6 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень аховы месцаў пражывання - міжнароднае свята, закліканае прыцягнуць увагу чалавецтва да праблемы захавання асяроддзя пражывання фауны планеты Зямля. Гэта свята было заснавана ў 1979 годзе ў рамках Бернскай канвенцыі аб захаванні еўрапейскай дзікай прыроды і натуральнага асяроддзя пражывання.
4 кастрычніка штогод адзначаецца Сусветны дзень абароны жывёл. Гістарычна гэтая дата - дзень скону Святога Францыска, заснавальніка аднайменнага манаскага ордэна, і святога-апекуна жывёл і навакольнага асяроддзя.
З 25 кастрычніка па 24 лістапада ў канцэртнай зале Сафійскага сабора будзе праходзіць XXIX Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі". Праграма фестывалю абяцае быць яркай і разнастайнай, прыхільнікаў чакаюць незабыўныя сустрэчы з выдатнымі майстрамі арганнага мастацтва.
4 кастрычніка 1498 Полацк атрымаў права на самакіраванне — Магдэбургскае права