Дыпламаты Беларусі і Катара падкрэслілі гатоўнасць да актывізацыі кантактаў па ўсім спектры двухбаковага парадку дня, уключаючы прыцягненне інвестыцый, пастаўку прадукцыі, забеспячэнне харчовай бяспекі, вывучэнне перспектыў сумеснай работы ў трэціх краінах.
Акрамя таго, адбылося абмеркаванне пытанняў каардынацыі дзейнасці на міжнародных пляцоўках і працягу кантактаў паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.
Па выніках перамоў былі падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве ў галіне маладзёжнай палітыкі і ў сферы стандартызацыі.