Мэтай названых мерапрыемстваў з'яўляецца прафілактыка і спыненне крадзяжу маёмасці ў аграпрамысловым комплексе, забеспячэнне належнага стану правапарадку і дысцыпліны ў працоўных калектывах.
На жаль, нярэдка асноўныя ўмовы, якія спрыяюць здзяйсненню адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, ствараюць самі кіраўнікі арганізацый.
Так, безгаспадарчасць, неналежнае тэхнічнае ўмацаванне, няспраўнасць або адсутнасць ахоўнай сігналізацыі і сістэмы відэаназірання, бяздзейнасць службовых асоб, адказных за забеспячэнне захаванасці даручанай ім маёмасці спрыяе здзяйсненню злачынстваў і правапарушэнняў.
Калі вы маеце інфармацыю аб фактах крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў з аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, парушэннях працоўнай дысцыпліны, знаходжанні вартаўнікоў на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янення пераканаўча просім неадкладна паведамляць у аператыўна-дзяжурную службу Полацкага РАУС па тэлефонах (ананімнасць гарантуем): 102; 46-32-02.