За мінулы перыяд 2025 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 119 пажараў, на якіх загінулі 10 чалавек

26.02.2025

На сённяшні дзень, лідзіруючую пазіцыю сярод прычын пажараў займае парушэнне правілаў усталявання, эксплуатацыі печаў і іншых цеплагенерыруючых апаратаў – 34 пажары, па прычыне неасцярожнага абыходжанне з агнём адбылося 33 пажары, парушэнне правілаў усталявання, эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання прывяло да 27 пажараў.

Напружанай застаецца абстаноўка з пажарамі аўтатранспарту і перасоўнай тэхнікі –  у 2024 годзе на тэрыторыі вобласці было зафіксавана 100 пажараў аўтатранспарту, а за два месяцы бягучага года ўжо гарэлі 13 аўтамабіляў.

У большасці сваёй, прычынай узгаранняў транспартных сродкаў з'яўляецца аварыйны рэжым работы электраабсталявання. Але гэта не значыць, што можна скідаць з рахункаў і іншыя прычыны. Так, вельмі ўважліва варта ставіцца да ўстаноўкі газабалоннага абсталявання, як і сістэмы падагрэву. Таксама пры эксплуатацыі такога абсталявання варта выконваць усе патрабаванні бяспекі, указаныя заводам-вытворцам. Яшчэ адной з найболей распаўсюджаных прычын узгаранняў, з'яўляецца няякасная ўсталёўка дадатковага электрычнага і ацяпляльнага абсталявання (сістэмы перадпускавога падагрэву рухавікоў, такія як Webasto, Gidronik, аўтазапускі, сігналізацыі, салонныя цяплавы вентылятары, падагрэвы сядзенняў, рулявых колаў і інш.)  аўтамабіляў. Устанаўліваць вышэйпаказаныя сістэмы неабходна ў спецыялізаваных сэрвісных цэнтрах, якія маюць кваліфікаваных спецыялістаў.

Каб пазбегнуць пажару ў аўтамабілі:

  • своечасова праходзьце ТА;
  • ніколі не запраўляйцеся пры ўключаным рухавіку, не перавозьце бензін у пластмасавых каністрах (пластмаса назапашвае статычную напругу, што можа стаць прычынай узгарання бензіну) і не карыстайцеся адкрытым агнём у непасрэднай блізкасці з лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі;
  • калі ў вашым аўтамабілі часта перагараюць лямпачкі ці засцерагальнікі, не чакайце, а неадкладна адганіце машыну ў сэрвіс на агляд электрыка, магчыма, гэта наступствы кароткага замыкання, з-за якога можа пачацца пажар;
  • сачыце за паліўнымі шлангамі вашага аўтамабіля - любы провад пад капотам павінен быць старанна ізаляваны.
  • сачыце за спраўнасцю газавага абсталявання, калі яно ўстаноўлена ў вашым аўтамабілі - у выпадку з'яўлення паху газу неадкладна звяртайцеся да спецыяліста;
  • не зараджайце акумулятары непасрэдна на транспартных сродках;
  • не падагравайце рухавікі адкрытым агнём (вогнішчы, паходні, паяльныя лямпы),  і не карыстайцеся адкрытымі крыніцамі агню для асвятлення.        

Калі ўсё ж адбылося загаранне аўтамабіля:

  • спыніце аўтамабіль і выключыце рухавік і высадзіце з машыны пасажыраў, забраўшы дакументы і рэчы;
  • пастаўце машыну на тормаз;
  • паведаміце пра тое, што здарылася па тэлефонах 101 ці 112;
  • чакаючы ратавальнікаў, паспрабуйце ліквідаваць узгаранне самастойна. Пры наяўнасці вогнетушыцеля, прыадчыніце капот і ўстаўце ва ўтварыўшуюся прастору раструб вогнетушыцеля і паспрабуйце максімальна збіць полымя. Затым адкрыйце капот і абясточыце аўтамабіль, зняўшы клемы з акумулятара. Пры гэтым улiчвайце, што метал ужо мог нагрэцца.
  • пасля таго, як аўтамабіль будзе абясточаны, вы можаце прымяніць для тушэння ўзгарання падручныя сродкі - пясок, ваду, снег або накінуць шчыльную тканіну.
  • калі агонь ахапіў заднюю частку машыны, дзе знаходзіцца бензабак, то хутка і як мага далей адыдзіце ад машыны.

 Выконвайце правілы бяспекі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.