Суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва могуць атрымаць крэдытныя рэсурсы пад 8% гадавых пры рэалізацыі сваіх інвестыцыйных праектаў

19.02.2025

Крэдытныя рэсурсы могуць прадастаўляцца банкамі і Банкам развіцця для рэалізацыі эфектыўных і фінансава рэалізуемых інвестыцыйных праектаў, уключаных у пералік "Рэгіянальная ініцыятыва", на наступных умовах:

  • валюта крэдыту - беларускі рубель;
  • крэдытная дамова заключаецца на тэрмін акупнасці інвестыцыйнага праекту, але не больш за 15 гадоў;
  • працэнтная стаўка: не больш за 8 працэнтаў гадавых, для аграрных раёнаў – не больш за 6,5 працэнта гадавых.

Праекты павінны рэалізоўвацца на тэрыторыі рэгіёнаў, за выключэннем абласных цэнтраў і г. Мінска, а таксама прылеглых да іх раёнаў.

Падрабязная інфармацыя аб пераліку "Рэгіянальная ініцыятыва" на анлайн-пляцоўцы, створанай Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, региональная-инициатива.бел.