Мерапрыемства прымеркавалі да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Дамы ў раскошных сукенках, кавалеры ў параднай форме.
У ролі цырымоніймайстраў выступілі Мікалай Марчанка і Таццяна Мішчанкова. Права адкрыць афіцэрскі баль было прадастаўлена ваеннаму камісару Полацкага, Расонскага раёнаў, і горада Наваполацка Віктару Рабчанку.
... Вальс, падзеграс, маразуля, па-дэ-пацінер, руская кадрыля, марш "Карусель" закружылі пары на пляцоўцы.
У перапынках паміж танцамі ўдзельнікі балю з натхненнем слухалі сольныя выступы вакалістаў, любаваліся выступам полацкіх кадэтаў.
Відовішча чароўнае! Балы ва ўсе часы былі жаданыя і любiмыя. Запатрабаваныя яны і ў нашы дні.
Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары "ПВ".