Навіны рэгіёну

08.09.2021

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту «Ведаю Беларусь»

«Наша новая ініцыятыва, якая стартуе ў горадзе над Сожам падчас маладзёжнага свята ў гонар 19-годдзя з дня нараджэння БРСМ, накіравана на падтрымку сістэмы комплекснага грамадзянскапатрыятычнага выхавання маладых людзей розных узроставых катэгорый. Праект «Ведаю Беларусь» уключае серыю аднайменных online-квізаў. Правядзенне гэтых інтэлектуальных спаборніцтваў па пытаннях гісторыі, геаграфіі, культуры запланавана на 10, 16 і 20 верасня, — распавёў Аляксандр Лук'янаў. - 16 верасня ў Мiнску адбудзецца адкрыты чэмпіянат сярод байцоў студэнцкіх атрадаў па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі»

06.09.2021

Аб Храме Стрэчання Гасподняга і прападобнага Серафіма Сароўскага ў Ветрына, незвычайным бацюшку і адкрытых сэрцах…

Упершыню пачула пра бацьку Пятра пару гадоў таму «У Ветрына служыць бацюшка, усіх прымае, усіх выслухоўвае, і людзі да яго едуць з усіх куткоў Полацкай зямлі».

06.09.2021

Даведайся свой горад. Вуліца Чайкінай

Рашэннем №145 ад 11 сакавіка 1960 года пасяджэння выканкама Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных адна з вуліц у мікрараёне Кароўнікі названа ў гонар Лізаветы Іванаўны Чайкінай.

06.09.2021

Каму і на якіх умовах дазволяць выязджаць за мяжу раз у 3 месяцы?

Асобныя катэгорыі грамадзян змогуць выязджаць за мяжу наземным транспартам раз на тры месяцы.

06.09.2021

У Полацку адбылося адкрыццё выставы нямецкага графіка

3 верасня ў залах Мастацкай галерэі адбылося адкрыццё выставы вядомага нямецкага графіка Ёрга Лемана.

06.09.2021
02.09.2021

Аб выніках месячніка па забеспячэнні бяспекі, умоў і аховы працы ў арганізацыях АПК

У перыяд правядзення месячніка па арганізацыі бяспекі, умоў і аховы працы ў арганізацыях вобласці з 26.07.2021 па 30.08.2021 дзяржаўнымі інспектарамі працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў складзе мабільных груп райвыканкамаў праведзена 137 абследаванняў арганізацый сельскай гаспадаркі, у ходзе якіх абследавана 259 аб'ектаў і выяўлена 1637 парушэнняў.

01.09.2021

Віншаванне старшыні Полацкага райвыканкама і старшыні райсавета дэпутатаў з Днём ведаў!

Паважаныя навучэнцы і настаўнікі, студэнты і выкладчыкі, бацькі! Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў!

01.09.2021

Знойдзена ўзнагарода часоў Вялікай Айчыннай вайны

Нагадаю чытачам, што пошукавай групай «Натангія» з Калінінграда ў лістападзе мінулага года падчас раскопак у раёне горада Цінтэна (цяпер пасёлак Каранёва) Калінінградскай вобласці былі выяўлены чалавечыя парэшткі і ўзнагароды часоў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку ордэн Славы III ступені. Дзякуючы нумару, які добра захаваўся на ордэне, праз базу звестак АБД «Мемарыял» і сайт «Подзвіг народа» пашукавікам удалося высветліць, што яго ўладальнік — гвардыі малодшы лейтэнант Уладзімір Андрэевіч Лабаха, лётчык, ураджэнец вёскі Межыгор'е Полацкага раёна.