«Не менш важна пытанне аховы здароўя»: Марына Гайковiч, адміністратар СУСУ ФКiС «Полацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа»

03.01.2022

Марына Гайковіч, адміністратар СУСУ ФКiС «Полацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа»:

- Мы, суверэнная беларуская нацыя, атрымалі магчымасць будаваць сваю будучыню. Цяпер настаў час зрабіць чарговы крок для развіцця нашай краіны.

У праект змененай і дапоўненай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі ўнесены, на мой погляд, вельмі важныя пункты. Напрыклад, у артыкуле 15 закрануты пытанне, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння многія спецыялісты ў галіне гісторыі хочуць сказіць гістарычную праўду беларускага народа.

Імпануе, той факт, што Беларусь талерантная і міралюбная краіна і яна выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаў.

Не менш важнае пытанне аховы здароўя, гэты пункт таксама ўключылі ў праект Асноўнага закона.

Сёння многія забыліся пра патрыятызм і захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа. І правільна, што ў праекце Канстытуцыі з'явіўся пункт які паказвае прама, што гэта абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

https://www.pvestnik.by/?p=81529