Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе года гістарычнай памяці.
Таксама ўрад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.