У найбліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць ваганні тэмпературы ад мінусовых да плюсавых значэнняў, а таксама туманы і снегапады.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: каб мець магчымасць своечасова затармазіць і прыгатавацца да здзяйснення манеўру, неабходна павялічыць дыстанцыю да аўтамабіля, які рухаецца наперадзе. Пры праездзе скрыжавання трэба быць асабліва ўважлівымі. Паварочваць варта акуратна, на малой хуткасці, не ствараючы перашкод іншым аўтамабілям.
Пешаходам падчас непагадзі неабходна быць асабліва ўважлівымі на праезнай частцы - пераходзіць дарогу толькі ў пэўных месцах на дазваляючы сігнал святлафора. Памятаеце, што з-за слізкага дарожнага пакрыцця кіроўцу патрабуецца больш часу для прыпынку машыны. Не перабягайце дарогу перад рухаючымся транспартам.
Экіпажы ДАІ арыентаваны на аказанне дапамогі грамадзянам, якія трапілі ў складаную сітуацыю на дарозе.
Калі вы апынуліся ў складанай сітуацыі на дарозе, тэлефануйце па тэлефоне 102 і беражыце сябе!