У праграме: Бернарда Сабадзіні, Луіджы Луцы, Вольфганг Амадэй Моцарт, Людвіг ван Бетховен, Нуну Габунія, Жан Ален, Оскар Мерыканта, Мішэль Коррэт, Станіслаў Манюшка, Ігар Лучанок, Жан-Батыст Фор, Ёган Себасцьян Бах, Ёган Себасцьян Бах — Шарль Гуно, Міраслаў Галескі, Франц Шуберт.
Ксенія ПАГАРЭЛАЯ - выпускніца Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П. І. Чайкоўскага па класе фартэпіяна (прафесар М. Фёдарава) і органа (праф. Л. Ройзман). Яна з'яўляецца адным з яркіх прадстаўнікоў беларускай арганнай і фартэпіяннай школы. З 1988 г. - салістка канцэртнай залы Сафійскага сабора ў Полацку. Вядзе актыўную асветніцкую і канцэртную дзейнасць у Беларусі і за мяжой. За высокія дасягненні ў галіне культуры Ксенія Пагарэлая ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
Тамара РЭМЕЗ - салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў ім. Л. П. Александроўскай (Беларусь, 1994 г.), Міжнароднага конкурсу духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, Беларусь, 2003 г.). У рэпертуары спявачкі - музыка розных стыляў і кірункаў: духоўная і свецкая музыка эпохі Барока, беларускія канты і псалмы, арыі з опер рускіх і замежных кампазітараў, рамансы, народныя песні, сучасная музыка, песні для дзяцей і юнацтва. Салістка выступае ў канцэртных праграмах у суправаджэнні органа, клавесіна, арфы, раяля, ансамбля старадаўняй і сучаснай музыкі «Brevis», аркестраў народных інструментаў і інш. Неаднаразова ўдзельнічала ў розных праектах, тэматычных і юбілейных мерапрыемствах і фестывалях у Беларусі і за мяжой (Польшча, Германія, Літва, Аўстрыя).
Кошт квітка: 10 руб.
42-51-34; 42-17-51 (каса).