Перадсвяточная мітусня не абыйшла бокам і Прыродна-экалагічны музей. Новая выстава «Святочная казка Hand Made» не проста навагодняя, яна для кожнага з вас, незалежна ад густаў і інтарэсаў. Удзельнікі выставы - таленавітыя майстры гарадоў Полацка і Наваполацка. Работы майстроў, прадстаўленыя на выставе, не толькі створаць святочны настрой, але і падкажуць варыянты падарункаў для блізкіх і сяброў.
Час працы выставы: 22 снежня-16 студзеня, з 10.00 да 17.00 штодня, акрамя панядзелка