Навіны рэгіёну

05.10.2022

Запрашаем прыняць удзел у відэаканферэнцыі

У рамках 46-ай міжнароднай выставы-кірмашу па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці «BelTexIndustry-2022» 7 кастрычніка 2022 з 11.30. да 12.30. будзе праходзіць відэаканферэнцыя па пытанні прыцягнення малога прадпрымальніцтва да выканання заказаў буйных прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам» па вырабе (пашыве) трыкатажных і швейных вырабаў.

05.10.2022

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама інфармуе

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама (далей – упраўленне) інфармуе, што 14 кастрычніка 2022 года ў 15.00 у малой зале Полацкага райвыканкама (г. Полацк, вул. Талстога, 6, каб. 212) адбудзецца пасяджэнне камісіі па процідзеянні карупцыі ўпраўлення.

05.10.2022

Цеплавая мадэрнізацыя жылога фонду – прапановы і іх абгрунтаванне

Эканомія цеплавой энергіі і паліўна-энергетычных рэсурсаў на яе вытворчасць займае адно з прыярытэтных месцаў у палітыцы энергазберажэння Рэспублікі Беларусь. Адным з важных мерапрыемстваў для паспяховага дасягнення вынікаў можна назваць цеплавую мадэрнізацыю жыллёвага фонду. З гэтай мэтай быў выдадзены ўказ Прэзідэнта ад 4 верасня 2019 г. № 327 «Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў».

04.10.2022

У Полацку з'явіцца новы рэстаран «Гранд-паб»

На праспекце Ф. Скарыны ў былых будынках інтэрната і навучальнага корпуса хіміка-тэхналагічнага каледжа актыўна вядуцца будаўнічыя работы ТАА «Форт кей». Тут плануецца адрадзіць гасцінічны комплекс «Гранд гатэль», які размяшчаўся ў гэтым будынку ў XIX стагоддзі.

04.10.2022

У Полацку адбудзецца баль, прысвечаны 210-годдзю з Дня вызвалення Полацка ад напалеонаўскіх войскаў у гады Айчыннай вайны 1812 года

Сёлета мы адзначаем 210 гадоў з дня вызвалення Полацка ад напалеонаўскіх войскаў у гады Айчыннай вайны 1812 года. Да гэтай даты ў Полацку запланавана шмат яркіх мерапрыемстваў. Экскурсіі, круглыя сталы, канцэрт класічнай музыкі і многае іншае.

04.10.2022

Ці будзе ў Беларусі мабілізацыя? Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз расставіў кропкі над «i» і абверг фэйкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі няма неабходнасці аб'яўляць мабілізацыю. Тым не менш у краіне атрымаюць урокі з расiйскага досведу ў гэтым пытанні. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

04.10.2022

Жыхар Полацка пасля зносін з кібэрмахлярамі страціў амаль 16 тысяч рублёў

На тэрыторыі Віцебскай вобласці працягваюць рэгістравацца факты крадзяжоў грашовых сродкаў з рахункаў грамадзян. Адзін з іх адбыўся ў Полацку, паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.

04.10.2022

З-за рамонту моста на ўчастку Крулеўшчызна-Маладзечна з 11 кастрычніка змяняецца расклад цягнікоў, якія курсуюць у Полацк

З-за рамонту моста на ўчастку Крулеўшчызна — Маладзечна з 11 па 13 кастрычніка змяняецца расклад некаторых цягнікоў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

04.10.2022

Палачане заваявалі залатыя медалі на чэмпіянаце і першынстве Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу

У алімпійскім спарткомплексе «Стайкі» завяршыўся чэмпіянат Беларусі па кікбоксінгу, у якім прынялі ўдзел і палачане. Яны не раз займалі пераможныя прыступкі п'едэстала ў розных вагавых катэгорыях.

04.10.2022

У Вас ёсць пытанні, якія тычацца стану навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Віцебскай вобласці?

Іх можна задаць 5 кастрычніка 2022 года з 10.00 да 11.00 па тэлефоне (0212) 24 74 40 старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ГАЛАНАВУ Віктару Анатольевічу падчас прамой тэлефоннай лініі або даслаць на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .