Запрашаем прыняць удзел у відэаканферэнцыі

05.10.2022

У рамках 46-ай міжнароднай выставы-кірмашу па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці «BelTexIndustry-2022» 7 кастрычніка 2022 з 11.30. да 12.30. будзе праходзіць відэаканферэнцыя па пытанні прыцягнення малога прадпрымальніцтва да выканання заказаў буйных прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам» па вырабе (пашыве) трыкатажных і швейных вырабаў.

У рамках канферэнцыі запланаваны выступленні прадстаўнікоў РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ААТ «Магатэкс», ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», ААТ «Світанак» г. Жодзіна, ЗАТ «Калінка» г. Салігорск.

Запрашаем зацікаўленых у супрацоўніцтве суб'ектаў прадпрымальніцтва прыняць удзел у відэаканферэнцыі 07.10.2022 з 11.30. да 12.30. (інструкцыя па падлучэнні да відэаканферэнцыі будзе высланая па запыце, тэл. 46 21 32) альбо ў афлайн-фармаце - непасрэдна прыбыўшы ў канферэнц-залу ў выставачным комплексе НВЦ «Белэкспа» (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 14).