Рэзідэнцыя казачнага персанажа размяшчаецца ў вёсцы Барвін, што за пяць кіламетраў ад абласнога цэнтра. Вось ужо 11 гадоў у час навагодніх свят дырэктар Старасельскай сярэдняй школы Віцебскага раёна Вадзім Сакратароў на радасць дзецям пераўвасабляецца ў Дзеда Мароза. У гэтм годзе на пару са Снягуркай Марынай Драняевай галоўныя героі Новага года падрыхтавалі для школьнікаў праграму на касмічную тэматыку.