Указам прадугледжана стварэнне нацыянальнай сістэмы інфармацыйнай прасочвальнасці вырабляемых у рэспубліцы, а таксама экспартуемых і імпартуемых тавараў. Гэта сістэма збору, уліку, захоўвання, апрацоўкі і кантролю звестак аб таварах і аперацыях, звязаных з іх абаротам, будзе рэалізоўвацца на аснове абавязковага складання суб'ектамі гаспадарання электронных накладных пры абароце асобных груп тавараў, пералікі якіх будуць вызначацца Саветам Міністраў.
Уладальнікам і аператарам комплексу, які забяспечвае ўключэнне ў сістэму і кантроль звестак, што прадастаўляюцца Дзяржаўным мытным камітэтам, суб'ектамі гаспадарання і EDI-правайдарамі, вызначана Міністэрства па падатках і зборах.
Указ будзе садзейнічаць павышэнню празрыстасці абароту тавараў і развіццю добрасумленнай канкурэнцыі, у тым ліку пры экспарце тавараў на рынкі дзяржаў - членаў ЕАЭС. Цяпер сістэма электроннага дакументаабароту прымяняецца на добраахвотнай аснове. Па стане на лістапад 2020 года да яе было падключана 1,6 тыс. суб'ектаў гаспадарання, якімі фарміравалася больш як 3 млн накладных у год.