Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стартавалі ў Віцебску. У спаборніцтвах прымаюць удзел амаль 100 юных біятланістаў у малодшай узроставай катэгорыі.
Беларусь і Расія распрацоўваюць канцэпцыю новай саюзнай праграмы ў галіне гідраметэаралогіі, паведаміла вядучы інжынер службы аналітычнай работы і навукі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Ганна Бубнова ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 29 студзеня адкрыецца выстава "Стагоддзяў сувязная нітка", дзе пакажуць калекцыю дэкаратыўнай вышыўкі, вязання і пляцення канца XVIII - XIX стагоддзяў з фондаў музея, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі Аляксандр Царкоўскі па запрашэнні губернатара штата Гаяс Раналду Каяду прыняў удзел у відэаканферэнцыі, прысвечанай развіццю гарнаруднай прамысловасці рэгіёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Бразіліі.
Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, загадчык Тураўлянскай амбулаторыяй урача агульнай практыкі Полацкага раёна Людміла Лебедзева падзялілася думкамі напярэдадні маштабнага форуму:
26 студзеня ў Віцебску прайшоў абласны сход удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці.
Больш за Br30,6 млн плануецца накіраваць да 2025 года на мадэрнізацыю тарфяных вытворчасцей. Гэта прадугледжана праграмай комплекснай мадэрнізацыі тарфяных вытворчасцей на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Міністэрства энергетыкі ад 31 снежня 2020 года нумар 49, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.