У сувязі з умовамі надвор'я спартыўнае свята «Полацкая лыжня-2021» пераносіцца з 6 лютага 2021 г. на нявызначаны тэрмін.

Беражыце сябе і будзьце здаровыя!

4 лютага старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў указ нумар 40 па пытаннях далейшага рэгулявання аграэкатурызму, дапрацаваны ўрадам па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы 21 студзеня 2021 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віцебская абласная ўправа Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзеючым заканадаўствам абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду за 2020 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, самазанятымі грамадзянамі павінны быць выплачаны не пазней за 1 сакавіка 2021 года.

З лютага персанал электратэхнічнай інспекцыі філіяла прымае ўдзел у абследаванні аб'ектаў, размешчаных у зонах падтаплення, у рамках мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару.

Маладзёжны клуб "Кантакт" пры аддзеле ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска адкрыўся 1 лютага. У новым клубе віцебскія школьнікі, з якімі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх праводзяць індывідуальна прафілактычную работу, будуць займацца фізічнай падрыхтоўкай, стральбой і знаёміцца з работай праваахоўнікаў.

У Анкары 3 лютага адбылася сустрэча пасла Беларусі Віктара Рыбака з міністрам культуры і турызму Турцыі Мехметам Нуры Эрсоем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.

Серада, 03 лютага 2021 20:52

Масавы старт на Полацкай лыжні

6 лютага 2021 на Полатчыне пройдуць вялікія спаборніцтвы па лыжных гонках сярод арганізацый і прадпрыемстваў горада.

Чарговае пасяджэнне камісіі па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбылося 2 лютага 2021 года ў рэжыме відэаканферэнцыі.

У сувязі з частымі зваротамі грамадзян і неаднаразовымі парушэннямі Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што на падставе рашэння Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ад 17.12.2020 № 1028 усталявана забарона на аматарскае рыбалоўства шчупака на азёрах Паўазер'е і Вечалле ва Ушацкім раёне па 8 чэрвеня 2021 года.

Старонка 492 з 644