Масавы старт на Полацкай лыжні

03.02.2021

6 лютага 2021 на Полатчыне пройдуць вялікія спаборніцтвы па лыжных гонках сярод арганізацый і прадпрыемстваў горада.

У масавым старце прымуць удзел больш за 80 каманд ад усіх арганізацый і адукацыйных устаноў горада.

Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў прызначана на адзінаццаць гадзін раніцы ў раёне другой Баравухі (аддзел турызму, краязнаўства і экскурсій, вул. Валагіна, 1а). Спартыўнае свята «Полацкая лыжня-2021» уключае: спаборніцтвы па індывідуальных лыжных гонках (эстафетах), спаборніцтвы па лыжных эстафетах па групах (да 1,5 км мужчыны (юнакі) і жанчыны (дзяўчыны)), масавае катанне на лыжах, спаборніцтвы па перацягванні каната, спаборніцтвы па дартсе.