Аб правядзенні пасяджэння камісіі па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце

03.02.2021

Чарговае пасяджэнне камісіі па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбылося 2 лютага 2021 года ў рэжыме відэаканферэнцыі.

На пасяджэнні камісіі прысутнічалі: першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Мацкевіч С.С., старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Хрыстафораў А.Н., старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Марковіч Ігар Іванавіч, намеснік старшыні Каладынскi А. А.

Асноўнай мэтай Дырэктывы № 1 з'яўляецца выкараненне недахопаў у сістэме забеспячэння грамадскай бяспекі, функцыянаванне якой шмат у чым залежыць ад прадухілення страт, выкліканых безадказнасцю, абыякавасцю і зніжэннем маральных нормаў.

На тэрыторыі раёна рэалізуюцца зацверджаныя рашэннямі Полацкага райвыканкама комплекс мер па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, бяспекі вытворчай дзейнасці і План мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне «Аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Полацкага раёна па выніках за пяць месяцаў 2020 года» - рашэнне ад 5 чэрвеня 2020 года № 1251. За 2020 год праведзена 11 пасяджэнняў камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў райвыканкама на якіх разгледжаны 34 пытанні і заслуханы 7 кіраўнікоў, якія дапусцілі выпадкі вытворчага траўматызму з цяжкім зыходам.

Структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна своечасова прымаюцца арганізацыйна-практычныя меры па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны.

У выніку за бягучы перыяд 2020 года адсутнічаюць прафесійныя захворванні, выпадкі вытворчага траўматызму ў стане алкагольнага ап'янення, колькасць дарожна-транспартных здарэнняў дапушчаных асобамі ў стане алкагольных ап'яненняў.