Паважаныя наведвальнікі філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці!

04.02.2021

З лютага персанал электратэхнічнай інспекцыі філіяла прымае ўдзел у абследаванні аб'ектаў, размешчаных у зонах падтаплення, у рамках мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару.

У мэтах папярэджання магчымых надзвычайных сітуацый у перыяд пропуску вясновай паводкі 2021 персаналам як энергазабеспячальных арганізацый, так і арганізацый іншых формаў уласнасці, павінны быць праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне бесперабойнай працы энергетычнага абсталявання арганізацыі і аператыўнасць рэагавання электратэхнічнага персаналу ў выпадку неспрыяльных умоў надвор'я.

Таксама звяртаем увагу кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый на неабходнасць распрацоўкі мерапрыемстваў па стварэнні бяспечных умоў для механізатараў, якія забяспечваюць завяршэнне рамонту і сезоннага тэхнічнага абслугоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, задзейнічанай у правядзенні вясновых палявых работ. Так як памяшканне майстэрняў можна аднесці да памяшканняў з павышанай небяспекай або асабліва небяспечных памяшканняў (часцяком маецца наяўнасць двух або больш умоў павышанай небяспекі).

Пры неабходнасці абследавання электраўстановак, задзейнічаных у правядзенні мерапрыемстваў, вы можаце звярнуцца ў структурнае падраздзяленне філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці.