Аб забароне на лоўлю шчупака на азёрах Паўазер'е і Вечалле Ушацкага раёна

03.02.2021

У сувязі з частымі зваротамі грамадзян і неаднаразовымі парушэннямі Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што на падставе рашэння Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ад 17.12.2020 № 1028 усталявана забарона на аматарскае рыбалоўства шчупака на азёрах Паўазер'е і Вечалле ва Ушацкім раёне па 8 чэрвеня 2021 года.

За здабычу шчупака, прадугледжана адказнасць па ч. 1 арт. 15.35 Адміністрацыйнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, штраф складае ад 20 да 50 базавых, таксама парушальніку прыйдзецца заплаціць за кожную асобіну злоўленай рыбы (3 БВ). У выпадку, калі шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю перавысіць 100 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць.

Старшы дзяржінспектар Полацкай МРІ А. С. Зіновік