У Віцебску завяршаецца рэканструкцыя вуліцы Гагарына

19.07.2021

У Віцебску завяршаецца рэканструкцыя вуліцы Гагарына. Вуліца важная для абласнога цэнтра, паколькі з'яўляецца прадаўжэннем рэспубліканскай магістралі Р112. Да пачатку рэканструкцыі яна была перагружана транспартнымі патокамі, не адпавядала сучасным патрабаванням бяспекі дарожнага руху, патрабавалася добраўпарадкаванне.