Беларусь у студзені-лістападзе 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 33,7 працэнта да $44,533 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Творчая моладзь і дзеці з 25 краін прынялі ўдзел у III Міжнародным фестывалі-конкурсе "Арт-парад у Віцебску", які праходзіў з 7 па 9 студзеня ў абласным цэнтры. Уладальнікамі Гран-пры фестывалю сталі Эвеліна Захаранка з Беларусі і Лі Цынбо з Кітая.
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі пры Святым Прастоле (па сумяшчальніцтве) Сяргей Алейнік 10-11 студзеня наведвае з візітам Ватыкан. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Таццяна Ляўковіч, дырэктар СШ №2:
Святлана Дзянісава, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №10 iмя В. М. Азіна:
- Прыемна, што асаблівае месца ў праекце Канстытуцыі адведзена тэме патрыятызму. У тым ліку, прапісана, што «праява патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з'яўляюцца абавязкам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь». Любая краіна жадае бачыць грамадзян, душой прывязаных да сваёй зямлі, на якой яны жывуць, іх жаданне зрабіць жыццё на гэтай зямлі лепш. Патрыятызм - гэта любоў і адданасць сваёй краіне. І мы бачым сваю задачу ў яго выхаванні ў маладога пакалення. Ветэраны Полаччыны актыўна праводзяць і будуць праводзіць працу у ходзе акцыі «Гаварыце праўду аб вайне». Так што праект Канстытуцыі мы, палачане старэйшага пакалення, падтрымліваем.
Галіна Мурашка, старшыня Полацкага раённага савета ветэранаў.
Зіма - гэта самы багаты святамі час. Нядаўна мы сустракалі Новы год, вадзілі карагоды, весяліліся, атрымлівалі падарункі ад Дзеда Мароза, а ўжо зараз праводзім Калядны тыдзень.
У культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна" прайшло каляднае гулянне "Віцебскія каляды, або Каляды ў Задзвінні". Святочнае мерапрыемства "Віцебскія каляды" для самых юных адбылося і каля галоўнай ёлкі на плошчы Перамогі. Арганізатарам мерапрыемстваў з'яўляецца Віцебскі гарвыканкам.
Экспарт будаўнічых паслуг Беларусі ў 2022 годзе запланаваны на ўзроўні $750 млн. Аб гэтым заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.10.2021 № 375 «Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі», грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства ў абласных цэнтрах і г. Мінску і ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, прадастаўляецца пазачарговае права на атрыманне: