Як прайшлі калядныя пасядзелкі ў в. Багатырскае?

10.01.2022

Зіма - гэта самы багаты святамі час. Нядаўна мы сустракалі Новы год, вадзілі карагоды, весяліліся, атрымлівалі падарункі ад Дзеда Мароза, а ўжо зараз праводзім Калядны тыдзень.

На днях калядныя вячоркі зладзілі сябры першаснай ветэранскай арганізацыі і першаснай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Саланіцкага с/с.

Такія мерапрыемствы з'яўляюцца выдатнай падставай для душэўных і вясёлых зносін і дапамагаюць разнастаіць штодзённае жыццё. Чароўную, святочную атмасферу гасцям дарылі супрацоўнікі Багатырскага СДК і бібліятэкі-філіяла №48.

На мерапрыемстве прагучала шмат музычных нумароў у выкананні народнага ансамбля песні «Ферцiнка» і дзіцячага ансамбля песні «Вяснушкі». Незабыўныя эмоцыі гасцям вячорак падарыў лялечны тэатр «Вясёлка» Багатырская бібліятэкі-філіяла №48. Дзяўчынкі і хлапчукі паказалі пастаноўку «Цудоўнае Святло Раства». Незвычайным сюрпрызам для ўсіх стаў прыход цыганкі. Яна прапанавала даведацца свой лёс з дапамогай варажбы. Бо варажба на Каляды з'яўляецца адной з самых вядомых і цікавых традыцый, якая дайшла да нас з глыбіні стагоддзяў. А потым удзельнікі мерапрыемства пусціліся ў скокі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, пагулялі з добрым старцам у гульню «Чароўны посах», загадалі самае патаемнае жаданне.

А затым за кубкам гарбаты ўдзельнікі вячорак яшчэ доўга ўспаміналі, як святкавалі Новы год і Каляды ў дамах, дзе праходзіла іх дзяцінства, як святы праходзяць цяпер і што захавалі з існуючых традыцый у сям'і. Ад душы дзякавалі супрацоўнікаў бібліятэкі і сельскага дома культуры за падораныя эмоцыі, за віншаванне на даму і добрае стаўленне да вяскоўцам.

Свята прайшло цікава ў зачароўваючай душу атмасферы.

https://www.pvestnik.by/?p=81772