«Змены і дапаўненні, унесеныя ў гэты дакумент, накіраваны на кансалідацыю беларускага грамадства»: Таццяна Ляўковіч, дырэктар СШ №2 г. Полацка

10.01.2022

Таццяна Ляўковіч, дырэктар СШ №2:

- Эвалюцыйнаму развіццю падвяргаецца любое грамадства, і наша не выключэнне. Гэта рух наперад.

Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі паўстала неабходнасць удасканалення Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь - Канстытуцыі. Змены і дапаўненні, унесеныя ў гэты дакумент, накіраваны на кансалідацыю беларускага грамадства.

Ужо сёння ідзе актыўнае ўсенароднае абмеркаванне праекта новай Канстытуцыі, у якое павінен уключыцца кожны неабыякавы беларус.

У нашым працоўным калектыве абыякавых да лёсу краіны і будучыні нашых дзяцей і ўнукаў няма. Таму ўнесеныя змены і дапаўненні актыўна абмяркоўваюцца работнікамі ўстановы адукацыі.

Лічым, што новая Канстытуцыя дасць магчымасць захаваць мір, згоду, дабрабыт грамадзян, незалежнасць нашай любімай Беларусі.

https://www.pvestnik.by/?p=81672