Міжнародны турнір па танцавальным спорце "Віцебская сняжынка" 36-ы раз прайшоў у Віцебску. У спаборніцтвах прымалi удзел больш за 550 пар юных і дарослых спартсменаў з дзевяці краін.

Нацбанк прагназуе сярэднегадавое значэнне стаўкі рэфінансавання ў межах 9-10 працэнтаў гадавых. Аб гэтым расказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, паведамляе БЕЛТА.

«Разам - за бяспеку на дарогах!»

Паважаныя жыхары горада Віцебска і вобласці! 22 студзеня 2022 года адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" з начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэем Юр'евічам Любімавым.

Мэтай аперацыі з'яўляецца прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах.

Чэмпіянат сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл па армейскім рукапашным баі праходзіць на базе 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады. Усяго за званне лепшых змагаюцца амаль 40 чалавек.

Інфармацыйную сістэму доказаў генацыду ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны плануецца стварыць у Беларусі, паведаміў журналістам выконваючы абавязкі дырэктара НПЦ праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры Васіль Марчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрыты фестываль па зімовым плаванні "Традыцыйныя вадохрышчанскія купанні "Полацкая купель - 2022" прайшоў у Полацкім раёне. На беразе Бельчыцкага штучнага вадаёма пад Полацкам сабраліся 30 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Арганізатарамі фестывалю сталі Полацкі райвыканкам, раённая арганізацыя "Белая Русь" і спартыўны клуб "Белы мядзведзь".

Беларусь забяспечыла ў 2021 годзе экспарт сельгаспрадукцыі на рэкордную суму. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцебская абласная філармонія запускае музычны праект Ad libitum, у час якога слухачам раскажуць аб гісторыі музыкі і выканальніцкага мастацтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Старонка 400 з 644