Паляпшэнне жыллёвых умоў

06.01.2022

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.10.2021 № 375 «Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі», грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства ў абласных цэнтрах і г. Мінску і ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, прадастаўляецца пазачарговае права на атрыманне:

- ільготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;

- субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, якія выдаюцца банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў.