— Менавіта ў Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Бо чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю і цэлага грамадства, і дзяржавы.
Права беларускага народа - самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.
На мой погляд, кожны грамадзянін нашай краіны павінен прыняць непасрэдны ўдзел у лёсе роднай Беларусі. Вельмі важна, што новая Канстытуцыя сапраўды будзе народным волевыяўленнем і вызначыць сучаснасць і будучыню Беларусі.