Лізавеце Засімовіч прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны»

14.02.2022

Навучэнцы 4-га курса Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага па спецыяльнасці "інструментальнае выканальніцтва" Лізавеце Засімовіч рашэннем Віцебскага аблвыканкама прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны". Дзяўчына з'яўляецца лаўрэатам шэрага прэстыжных фартэпіянных конкурсаў. У 2021 годзе яна заваявала званне лаўрэата 1-й ступені на міжнародным конкурсе "Таленты Еўропы" ў Іспаніі і лаўрэата 3-й ступені на міжнародным Маскоўскім музычным конкурсе ў Расіі.