Паважаныя жыхары і госці г. Полацка і Полацкага раёна!

14.02.2022

Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе!

З 15 па 19 лютага 2022 года органамі ўнутраных спраў праводзіцца асноўны этап абласной прафілактычнай акцыі «Агульнымі намаганнямі спынім гвалт!», накіраваны на прафілактыку правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва здзяйсняемых у стане алкагольнага ап'янення і ў сферы сямейна-бытавых адносін.

У рамках акцыі асаблівая ўвага будзе нададзена асобам, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку здзейсненыя ў адносінах да членаў сям'і, а таксама раней судзімых за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян.

Таксама, калі вы падвергліся сямейнаму гвалту альбо сталі сведкам дадзенага факту вам дапамогуць:

Праваахоўныя органы. Калі вы падвяргаліся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефонах 42-32-02 або 102.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце цэнтра маюцца псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася (тэл. 46-17-95).

Медыцынскія ўстановы. Калі Вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звярніцеся за медыцынскай дапамогай, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне лекара дапаможа пакараць злачынцу.

Памятаеце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовы аказаць вам дапамогу і падтрымаць вас. Гвалт у сям'і можна спыніць!