На абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі", які пройдзе ў Глыбокім 17 верасня, прадставяць свае эксклюзіўныя сувенірныя работы навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа. Яны распрацавалі і пачалі выраб ручнікоў, камплектаў сталовай бялізны, бутаньерак, мужчынскіх кашуль, лялек і шмат чаго іншага з эмблемай фестывалю.
Масавую забарону на наведванне лясоў у Беларусі пачынаюць здымаць, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Добраўпарадкаванне - тэма, якая асабліва хвалюе палачан. І за вяснова-летні сезон агульнымі намаганнямі прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў зроблена нямала.
Манумент "Памяць", прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам і створаны віцебскім скульптарам Іванам Казаком, будзе ўстаноўлены ў гарадскім парку Багушэўска Сенненскага раёна.
Экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на выстаўцы ў Таджыкістане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.
У Копысі Аршанскага раёна 7-10 верасня праходзiць міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны на 2,144 млн га, што складае 98,9 працэнта ад плана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.