А прадэманстраваць свае дасягненні і стаць добрым прыкладам для іншых закліканы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый Полацкага раёна.
Пераможцы агляду-конкурсу будуць абраны ў некалькіх намінацыях: Лепшае прадпрыемства (арганізацыя); лепшая ўстанова сацыяльнай сферы; лепшая ўстанова гандлю і паслуг; лепшая прыдамасная тэрыторыя шматпавярховай забудовы; лепшы пад'езд шматпавярховага дома; лепшае прыватнае домаўладанне; лепшы сельскі населены пункт Полацкага раёна.
Падаць заяўку ў аддзел ЖКГ райвыканкама можна да 20 верасня.