Сувенірныя работы навучэнцаў Віцебскай вобласці прадставяць на «Дажынках» у Глыбокім

12.09.2022

На абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі", які пройдзе ў Глыбокім 17 верасня, прадставяць свае эксклюзіўныя сувенірныя работы навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа. Яны распрацавалі і пачалі выраб ручнікоў, камплектаў сталовай бялізны, бутаньерак, мужчынскіх кашуль, лялек і шмат чаго іншага з эмблемай фестывалю.