У Беларусі з'явіўся новы від махлярства ў сферы электронных грошай

05.01.2023

Падрабязнасць прыводзіць тэлеграм-канал «Міліцыя Віцебшчыны».

Жыхар Гродна вырашыў набыць крыптавалюту і звязаўся ў інтэрнэце з трэйдарам. Яны абмеркавалі неабходныя дэталі і дамовіліся аб кошце. Вось толькі ўладальнік лічбавай валюты знаходзіўся за межамі краіны, таму беларус папрасіў, каб нехта пацвердзіў надзейнасць аперацыі.

У якасці гаранта выступіў яшчэ адзін гродзенец, які пацвердзіў «сумленныя» намеры рэалізатара электроннай валюты. Як толькі пакупнік перавёў на замежны рахунак больш за 10 тысяч беларускіх рублёў, прадавец перастаў выходзіць на сувязь.

Пасля гэтага грамадзянін звярнуўся да маладога чалавека, які выступаў гарантам аперацыі. Аказалася, што ў рэальнасці ён прадаўца не ведае, а толькі хацеў сам зарабіць, атрымаўшы працэнт ад здзелкі. Вось толькі аферыст падмануў і яго. У выніку ў дачыненні да 18-гадовага хлопца ўзбуджана крымінальная справа за махлярства.

https://www.pvestnik.by/?p=95511