На мемарыяльным комплексе «Прарыў» адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падчас якога свае ўменні паказалі і палачане – выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў «Рубеж» і «Сокал».
Акрамя гэтага, удзельнікі Полацкай дэлегацыі пабывалі на выставе карцін ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Дзям'яна Уладзіміравіча Крупені, далучыліся да закладкі бэзавай алеі «Кветкі Вялікай Перамогі» ля музея народнай славы.
Крыніца: https://www.pvestnik.by