Філіял АА «Магатэкс» у г. Полацку: справа - якасць - поспех

12.06.2023

11 чэрвеня, Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці адзначаць працаўнікі філіяла ААТ «Магатэкс» у г.Полацку. Незадоўга да прафесійнага свята калектыў папоўніў сваю скарбонку ўзнагарод, стаўшы лаўрэатам прэміі Віцебскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці.

Дырэктар філіяла Таццяна Гур адзначае, што кожная праца вартая ўзнагароды, лепшай з якой з'яўляецца прызнанне: «Калі ты бачыш, што твая праца важная для краіны ў цэлым, хочацца выкладвацца на ўсе сто. А тыя самыя тры кіты, на якіх будуецца поспех, гэта прафесіяналізм, адказнасць і згуртаванасць калектыву».

А спачываць на лаўрах тут не прынята - праца не чакае, новыя задачы патрабуюць яшчэ большай канцэнтрацыі высілкаў. У філіяле распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту якасці (СМЯ), якая адказвае патрабаванням СТБ ISO 9001-2015. Для дасягнення пастаўленых мэт у галіне якасці асаблівая ўвага надаецца рацыянальнаму выкарыстаннію рэсурсаў, удасканаленню вытворчых і тэхналагічных працэсаў, сістэматычнаму павышэнню кваліфікацыі персаналу і іншым не менш важным аспектам функцыянавання СМЯ. Менавіта тэхнічныя магчымасці, узровень кампетэнтнасці і прафесійнае майстэрства работнікаў і забяспечваюць выніковасць дадзенай сістэмы.

У ліку набыткаў гэтага года - шэраг адзінак спецабсталявання. У тым ліку - паўаўтамат з вялікім полем шыцця, выкарыстанне якога не патрабуе высокай кваліфікацыі швачак, так як складаныя аперацыі выконвае сама машына.

З пачатку года філіял паралельна выконвае заказы галаўнога прадпрыемства ААТ «Магатэкс» і свайго асноўнага партнёра з Расійскай Федэрацыі. Загрузка вялікая, усе заказы выконваюцца якасна і ва ўстаноўленыя тэрміны. І гэта дае магчымасць павысіць зарплату, абнавіць парк абсталявання, пашырыць пакет сацыяльных гарантый па калектыўнай дамове.

Клапоцячыся пра будучыню філіяла, тут вядуць мэтанакіраваную работу па падрыхтоўцы кадраў: на прадпрыемстве арганізаваны рабочыя месцы для практыкантаў з Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага каледжа.

Паважаныя калегі, віншую вас з прафесійным святам!

Вельмі многае з таго, што акружае нас у побыце, без чаго немагчыма ўявіць камфортнае жыццё, — справа вашых рук. Дык няхай жа праца прыносіць вам радасць і пачуццё задавальнення. Хай у душы пануе шчасце, а ў сям'і — гармонія. Любові, дастатку, росквіту на доўгія гады. З Днём работнікаў лёгкай прамысловасці!

Таццяна Гур, дырэктар філіяла ААТ «Магатэкс» у г.Полацку.

https://www.pvestnik.by