Палачане заваявалі трэцяе месца ў ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца. Паўночны рэгіён»

08.06.2023

Страявая падрыхтоўка, кіданне гранат, ваенізаваная эстафета – больш за 100 членаў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП) і ўдзельнікаў патрыятычных клубаў сабрала абласная ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца. Паўночны рэгіён» на базе 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Полаччыну прадставіў маладзёжны атрад аховы правапарадку (ГА «БРСМ») імя Т.С. Марыненкі Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага каледжа.

Пазмагацца за званне лепшага прыехалі 15 каманд. Юнакi і дзяўчаты пазмагаліся ў кіданні гранаты на дакладнасць, конкурсе па страявой падрыхтоўцы, падцягванні на перакладзіне, праходжаннi паласы перашкод, разаборцы і зборцы аўтамата Калашнікава і інш.

У сумленнай барацьбе Полацкая каманда заваявала трэцяе месца.

Віншуем хлопцаў!

Фота з архіва РК ГА «БРСМ»

https://www.pvestnik.by