На трасе Р20 «Віцебск-Полацк-мяжа Латвійскай Рэспублікі» будзе абмежаваны рух транспарту 9 і 11 чэрвеня

08.06.2023

На трасе Р20 «Віцебск-Полацк-мяжа Латвійскай Рэспублікі» будзе абмежаваны рух транспарту 9 і 11 чэрвеня, пра гэта паведамляе telegram-канал «ДАІ Віцебшчыны».

У сувязі з правядзеннем адкрытага чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь па веласіпедным спорце будзе абмежаваны рух:

9 чэрвеня - з 10.00 - 13.00 з 10 па 24 км

11 чэрвеня - з 10.00 - 13.00 з 10 па 24 км

ДАІ рэкамендуе кіроўцам загадзя выбіраць маршруты руху з улікам часовых абмежаванняў.

https://www.pvestnik.by