З 5 па 14 студзеня АДАІ Полацкага РАУС правядзе прафілактычнае мерапрыемства «Беражыце дзяцей».

ДАІ Віцебскай вобласці акцэнтуе ўвагу бацькоў на неабходнасцi пастаяннага кантролю за дзецьмі.

Па існуючай добрай традыцыі ў дзень Раства Хрыстова, 7 студзеня, у 13.00 у Сафійскім саборы пройдзе калядны канцэрт. Ён пакладзе пачатак шэрагу святочных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі і культуры Полацка і Полацкага раёна. У гэты ж дзень у гарадскім Палацы культуры ў 15.00 адбудзецца калядны ранішнік выхаванцаў нядзельных школ.

Месца, дзе выхоўваюць патрыётаў. Полацкае кадэцкае вучылішча - сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне". Навучальная ўстанова - спадчыннік славутых традыцый кадэцкага корпуса, які дзейнічаў у найстаражытнейшым горадзе Беларусі з 1835-ы па 1918 год. Яго выпускнікі былі лепшымі ў ратнай справе, дастаткова ўспомніць героя абароны Порт-Артура генерала Рамана Кандраценку. Нямала доблесных прыкладаў і сярод сучаснікаў. Гонарам не толькі Полацка і кадэцкага вучылішча, а ўсёй краіны з'яўляецца Герой Беларусі Мікіта Куканенка. Ваенны лётчык цаной свайго жыцця выратаваў жыцці суайчыннікаў. Адраджэнне кадэцтва ў Полацку пачалося ў 2006 годзе, калі на базе адной школы быў адкрыты кадэцкі клас. А сёння гэта цэлы гарадок, размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка.

Адміністрацыйныя працэдуры ў сферы дзяржрэгістрацыі нерухомасці сталі даступныя анлайн. Зараз гэта можна зрабіць на адзіным партале электронных паслуг. Так, значна спрошчаны працэс падачы дакументаў, а таксама атрыманне адпаведнага рашэння. Новым парадкам змогуць скарыстацца фізічныя і юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі.

З 3 студзеня ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння дазволу на трансляцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, спыняецца вяшчанне тэлеканала «ЖАРА ТБ» у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На базе СШ №14 імя М.С. Грыневіча адбылося чарговае пасяджэнне школы павышэння палітычнай адукаванасці.

Старонка 205 з 644