Прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе

08.12.2023

З 15 снежня на тэрыторыі Полацкага раёна арганізавана правядзенне прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе з удзелам работнікаў віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Асноўная задача ўдзельнікаў акцыі - ацэнка бяспекі ўмоў пражывання жыхароў Полацкага раёна для аказання кансультатыўнай дапамогі ў прывядзенні домаўладанняў у пажарабяспечны стан. Асаблівая ўвага будзе нададзена стану печаў, электраправодкі, наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.