Бяспечны Новы год

08.12.2023

Снежань - час асаблівай працы ратавальнікаў-пажарных, паколькі да «зімовых» пажараў з-за пячнога ацяплення, электраабсталявання дадаюцца выклікі на надзвычайныя здарэннi, звязаныя з выкарыстаннем піратэхнікі, а таксама вогненныя здарэнні з неасцярожным абыходжаннем з агнём у нецвярозым стане падчас навагодніх і калядных свят.

На што трэба звярнуць увагу, каб святы прайшлі бяспечна

Кароткая памятка па выкарыстанні піратэхнікі:

- набывайце піратэхніку толькі ў спецыялізаваных крамах ці аддзелах і строга выконвайце інструкцыі па выкарыстанні. Пры гэтым зважайце на тэрмін прыдатнасці і цэласнасць пакавання. Продаж любых піратэхнічных вырабаў забараняецца непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў. Да кожнага піратэхнічнага вырабу ў абавязковым парадку павінна прыкладацца інструкцыя па выкарыстанні, утрымоўваючая інфармацыю аб тэрміне прыдатнасці, небяспецы і абмежаванні па вобласці выкарыстання. На імпартныя піратэхнічныя вырабы павінны быць інструкцыя па прымяненні і сертыфікат адпаведнасці краіны, у якой гэтыя вырабы выраблены, а таксама пераклад дадзеных дакументаў на рускую або беларускую мову;

- захоўвайце піратэхніку як мага далей ад крыніц агню. Ні ў якім разе не трымаеце на кухні і поруч батарэй ацяплення: паступова награваючыся, вырабы могуць спрацаваць самаадвольна. Таксама не варта выкарыстоўваць для захоўвання вільготныя памяшканні - калі прылада, начыненая порахам, спачатку адсырэе, а потым падсохне, то ў лепшым выпадку феерверк не спрацуе, а ў горшым - стрэліць з затрымкай у самы непадыходзячы момант. Акрамя таго, месцы захоўвання піратэхнікі павінны быць недаступнымі для дзяцей;

- катэгарычна забараняецца запускаць піратэхніку з вокнаў ці балконаў. Пляцоўку для запуску піратэхнікі выбірайце такім чынам, каб яна знаходзілася на адлегласці не меней 50 м ад жылых дамоў і аўтамабіляў, і над ёй не было дрэў, ліній электраперадач і інш. перашкод. Сачыце за тым, каб іншыя людзі знаходзіліся на адлегласці не менш за 15-20 метраў і пры гэтым з наветранага боку. Калі ёсць моцны вецер, адлегласць лепш павялічыць;

- ні ў якім разе не давярайце дзецям выкарыстанне любых, нават самых простых відаў піратэхнічных вырабаў;

Калі ж вы парушаеце спакой грамадзян пры выкарыстанні піратэхнікі, супрацоўнікі органаў унутраных спраў маюць права накласці на вінаватага штраф. Бацькам неабходна памятаць, што да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства могуць быць прыцягнуты дзеці, якія дасягнулі 14 гадоў. Калі ж дзіця не дасягнула дадзенага ўзросту, яго бацькі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.