Беларусь плануе пастаўляць у Расію спецтэхніку і ўгнаенні для бульбаводства

13.12.2023

Беларусь плануе пастаўляць у Расію прамысловыя і раннія сарты бульбы, спецтэхніку для бульбаводства, угнаенні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі.

У Мінсельгасхарчы прайшла рабочая сустрэча з дэлегацыяй Саюза ўдзельнікаў рынку бульбы і агародніны Расійскай Федэрацыі. Яна адбылася ў развіццё дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Барташа ў Маскву 10 лістапада 2023 года для правядзення сумеснага пасяджэння рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Амурскай вобласці Расіі.

Па выніках рабочай сустрэчы бакі дамовіліся аб пастаўках з Беларусі прамысловых і ранніх сартоў бульбы, крухмалу, тапінамбура, беларускай спецыялізаванай тэхнікі для бульбаводства, угнаенняў як у цэнтральныя рэгіёны Расіі, так і ў рэгіёны Далёкага Усходу, а таксама абмеркавалі пытанні селекцыі і насенняводства бульбы.

Бакі дамовіліся аб закладцы ў Амурскай вобласці дэманстрацыйных палёў з беларускімі сартамі бульбы для далейшай пастаўкі гатовага прадукту ў Кітай.

БелТА